Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/10/06/923685_923686/
Дата раздрукоўкі: 07.12.2019 15:29
06.10.2017 15:28 Грамадства

Ацяпленне ў жылым фондзе Мінска пачнуць уключаць 9 кастрычніка

Мінск, 6 кастрычніка. Ацяпленне ў жылым фондзе Мінска пачнуць уключаць 9 кастрычніка. Адпаведнае рашэнне падпісана 6 кастрычніка, паведаміла БелаПАН прэс-сакратар Мінгарвыканкама Алена Мохар.

Цеплыня пачне паступаць не толькі ў жылыя дамы, але і ў гасцініцы і інтэрнаты. Падключэнне будзе праводзіцца паэтапна на працягу пяці дзён.

3 кастрычніка, згодна з рашэннем Мінгарвыканкама, да ацяплення пачалі падключаць дзіцячыя сады, школы, лячэбна-прафілактычныя і медыцынскія ўстановы, установы сацабслугоўвання і іншыя сацыяльныя аб'екты сталіцы.

Цяпло на прамысловыя аб'екты і ў офісныя будынкі паступіць у апошнюю чаргу.

У мінулым годзе ацяпленне ў дзіцячых садках, школах і на іншых сацыяльных аб'ектах Мінска было ўключана 6 кастрычніка, у жылых дамах — 10 кастрычніка.

Пра тое, што рашэнне ўключыць ацяпленне ў жылых дамах можа быць прынята на працягу гэтага тыдня, паведаміў на прэс-канферэнцыі 2 кастрычніка начальнік упраўлення па рабоце са зваротамі грамадзян і СМІ Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Беларусі Генадзь Аксціловіч. Ён нагадаў, што мясцовыя ўлады прымаюць рашэнне пра ўключэнне ацяплення ў жылых дамах, калі сярэднясутачная тэмпература вонкавага паветра на працягу пяці сутак не перавышае плюс 8 градусаў.
Марына Носава, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН