Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/10/06/923702_923703/
Дата раздрукоўкі: 07.12.2019 23:17
06.10.2017 17:14 Грамадства

Мытны камітэт папярэджвае пра магчымыя збоі ў выхадныя ў працы праграмных прадуктаў на літоўскіх пунктах пропуску

Мінск, 6 кастрычніка. 7 і 8 кастрычніка магчымы збоі ў працы праграмных прадуктаў літоўскіх пунктаў пропуску, паведамляе Мытны камітэт.

Як адзначаецца ў паведамленні, мытная служба Літвы плануе ў суботу і нядзелю праводзіць работы па рэканструкцыі інфраструктуры пунктаў пропуску на літоўска-беларускай мяжы. У сувязі з гэтым з 9 гадзін 7 кастрычніка да 13 гадзін 8 кастрычніка ў літоўскіх пунктах пропуску магчымыя перабоі ў працы праграмных прадуктаў "ЭПІ" і "Транзіт", а таксама пераход на дакументальнае афармленне.

Мытны камітэт просіць перавозчыкаў, якія плануюць перасякаць мяжу праз пункты пропуску "Беняконі — Шальчынінкай", "Каменны Лог — Мядзінінкай", "Катлоўка — Лаварышкес" і "Прывалка — Райгардас", улічыць гэту інфармацыю.

Беларускія пункты пропуску будуць працаваць у штатным рэжыме.
Ірына Турчына, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН