Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/10/06/923737_923738/
Дата раздрукоўкі: 10.12.2019 17:55
06.10.2017 17:53 Грамадства

Па падазрэнні ў забойстве дзяўчыны, цела якой было знойдзена ў Мінску каля корпуса БДЭУ, затрыманы яе аднагодак з Гродзенскай вобласці

Мінск, 6 кастрычніка. Распачатая крымінальная справа па факце забойства дзяўчыны, цела якой было знойдзена ў Мінску на вуліцы Васняцова, каля аднаго з карпусоў Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта (БДЭУ).

Як паведаміла БелаПАН афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Беларусі Юлія Ганчарова, 5 кастрычніка каля 22.00 кіроўца таксі заўважыў, як па вуліцы ідзе мужчына і цягне дзяўчыну. Калі таксіст спыніўся, мужчына паспяшаўся ўцячы, пакінуўшы цела на зямлі. Відавочца высветліў, што дзяўчына не падае прыкмет жыцця, і паведаміў пра здарэнне ў праваахоўныя органы і хуткую дапамогу.

Следча-аператыўная група, якая прыбыла на месца здарэння, устанавіла, што смерць дзяўчыны носіць крымінальны характар. Праз некаторы час удалося ўстанавіць яе асобу — гэта 21-гадовая ўраджэнка Гомельскай вобласці, якая працавала ў Мінску.

У ходзе аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў, праведзеных супрацоўнікамі ГУУС сумесна са следчымі, на працягу некалькіх гадзін быў устаноўлены падазраваны — 21-гадовы малады чалавек, які нідзе не працуе, ураджэнец Ашмянскага раёна Гродзенскай вобласці. Ён затрыманы. Дзеянні падазраванага кваліфікаваныя следствам па ч. 1 арт. 139 КК (забойства). Высвятляюцца матывы ўчынення злачынства.

Праведзены комплекс неадкладных следчых дзеянняў, у тым ліку чатыры агляды месца здарэння, экспертамі канфіскаваныя сляды рук, абутку, асабістыя рэчы, біялагічныя сляды, ноўтбук. Дапытваюцца відавочцы, сваякі і знаёмыя загінулай.

Для высвятлення акалічнасцяў забойства і дакладнай прычыны смерці дзяўчыны прызначаны комплекс экспертных даследаванняў, правядзенне якіх даручана спецыялістам упраўлення Дзяржкамітэта судовых экспертыз па Мінску.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН