Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/10/07/923798_123456/
Дата раздрукоўкі: 28.05.2020 20:36
07.10.2017 12:04 Палітыка

Лукашэнка павіншаваў Пуціна з днём нараджэння: Правільнасць выбранага намі курсу на збліжэнне Беларусі і Расіі пацверджана часам

Мінск, 7 кастрычніка. Аляксандр Лукашэнка павіншаваў прэзідэнта Расійскай Федэрацыі Уладзіміра Пуціна з днём нараджэння.

"У нашай краіне высока цэняць Ваш уклад у развіццё беларуска-расійскіх адносін у духу стратэгічнага партнёрства, — адзначыў кіраўнік беларускай дзяржавы. — Правільнасць выбранага намі курсу на збліжэнне Беларусі і Расіі пацверджана часам. Сёння дасягненні саюзнага будаўніцтва відавочныя. Глыбока перакананы, што Ваша актыўная пазіцыя, нацэленасць на далейшае ўзаемадзеянне будуць спрыяць пашырэнню інтэграцыйных працэсаў дзвюх брацкіх дзяржаў".

Сёння Уладзімір Пуцін адзначае сваё 65-годдзе.
БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239