Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/10/07/923813_123456/
Дата раздрукоўкі: 03.06.2020 16:04
07.10.2017 12:51 Грамадства

Паводле ацэнак Мінлясгаса, больш за 30 тысяч чалавек удзельнічае ў акцыі "Чысты лес"

Мінск, 7 кастрычніка. 7 кастрычніка ва ўсіх рэгіёнах Беларусі праходзіць добраахвотная акцыя па ўборцы ляснога фонду ад смецця і захламленасці. Мерапрыемства адбудзецца па ініцыятыве Міністэрства лясной гаспадаркі, паведаміла прэс-служба ведамства.

Паводле ацэнак Мінлясгаса, у акцыі бяруць удзел больш як 30 тыс. чалавек. Гэта працоўныя калектывы арганізацый і прадпрыемстваў, індывідуальныя прадпрымальнікі, ветэранскія і грамадскія арганізацыі, школьнікі і студэнты. Удзельнічаюць у навядзенні парадку і прадстаўнікі розных міністэрстваў і ведамстваў краіны.

На працягу дня добраахвотнікі дапамагаюць прыбіраць на тэрыторыі ляснога фонду бытавое смецце, добраўпарадкоўваць месцы адпачынку. Асаблівая ўвага нададзена ачыстцы лесу паблізу населеных пунктаў. Акрамя таго, у асобных рэгіёнах краіны 7 кастрычніка займаюцца таксама пасадкай і папаўненнем лясных культур, падрыхтоўкай дэндрапаркаў да зімоўкі.

Адным з цэнтральных аб'ектаў акцыі стаў лясны фонд, размешчаны ўздоўж другой МКАД. Менавіта там на працягу дня працуе цэнтральны апарат Мінлясгаса, падведамасныя арганізацыі.

Упершыню Акцыя "Чысты лес" была праведзена ў Беларусі ў 2010 годзе. За гэты час яе ўдзельнікамі сталі дзясяткі тысяч добраахвотнікаў. Мерапрыемства актыўна падтрымліваецца мясцовымі выканаўчымі органамі ўлады, дзяржаўнымі, грамадскімі і камерцыйнымі арганізацыямі, школамі, вышэйшымі навучальнымі ўстановы i iншымі арганізацыямі краіны.
Марына Носава, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239