Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/10/07/923817_123456/
Дата раздрукоўкі: 28.05.2020 15:02
07.10.2017 13:34 Палітыка

Лукашэнка павіншаваў Пуціна па тэлефоне і абмеркаваў падрыхтоўку да маючых адбыцца мерапрыемстваў на міжнародных пляцоўках

Мінск, 7 кастрычніка. Аляксандр Лукашэнка і прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін падчас тэлефоннай размовы 7 кастрычніка абмеркавалі падрыхтоўку да маючых адбыцца мерапрыемстваў на міжнародных пляцоўках, а таксама ў фармаце двухбаковага супрацоўніцтва, паведамляе прэс-служба кіраўніка беларускай дзяржавы.

Пуцін яшчэ раз запрасіў кіраўніка беларускай дзяржавы прыняць удзел у пасяджэннях Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета і Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД 11 кастрычніка ў Сочы. Лукашэнка пацвердзіў свой удзел у гэтых міжнародных форумах і падкрэсліў, што высокі ўзровень каардынацыі паміж Беларуссю і Расіяй часта становіцца вырашальным фактарам і прадвызначае ў канчатковым выніку прыняцце канцэптуальных рашэнняў па развіцці інтэграцыі.

Лукашэнка і Пуцін абмеркавалі "актуальны стан беларуска-расійскага супрацоўніцтва і тэндэнцыі ў гэтай сферы". Акрамя таго, яны закранулі тэму падрыхтоўкі да правядзення сесіі Савета калектыўнай бяспекі АДКБ у Мінску, якая прызначана на 30 лістапада.

Лукашэнка таксама цёпла павіншаваў Пуціна з днём нараджэння, пажадаўшы яму поспехаў у далейшай дзяржаўнай дзейнасці.

Сёння Уладзімір Пуцін адзначае сваё 65-годдзе.
БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239