Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/10/09/924006_123456/
Дата раздрукоўкі: 14.07.2020 04:07
09.10.2017 16:18 Грамадства

Змененая мера стрымання дырэктару ТАА "Таксі Алмаз 7788"

Мінск, 9 кастрычніка. Зменена мера стрымання дырэктару ТАА "Таксі Алмаз 7788". Пра гэта паведаміла на сваёй старонцы ў Фэйсбуку афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Беларусі Юлія Ганчарова.

"У ходзе расследавання крымінальнай справы абвінавачваны аказвае садзейнічанне следству ва ўстанаўленні абставін супрацьпраўнай дзейнасці, раскаяўся ў зробленым, а таксама кампенсаваў ў поўным аб'ёме ўвесь урон, устаноўлены па справе на сёння. Пакрыты ўрон склаў больш за 1 мільён 400 тысяч рублёў (больш за 14 млрд да дэнамінацыі), — напісала яна. — З улікам названых абставін следствам прынята рашэнне аб змяненні да дырэктара ТАА дзеючай меры стрымання ў выглядзе заключэння пад варту на хатні арышт. Дадзенае рашэнне санкцыянавана пракурорам".
Таццяна Каравянкова, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239