Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/10/09/924053_924054/
Дата раздрукоўкі: 14.07.2020 03:01
09.10.2017 20:01 Грамадства

У цэнтры Мінска з'явілася станцыя для хуткай зарадкі электрамабіляў

Мінск, 9 кастрычніка. У цэнтры Мінска з'явілася станцыя для хуткай зарадкі электрамабіляў. Скарыстацца ёю можна бясплатна на трэцім паверсе паркінга ў гандлёва-забаўляльным цэнтры Galleria Minsk, расказалі прадстаўнікі комплексу.

Заправачная станцыя даступная наведвальнікам гандлёвага цэнтра круглыя суткі — трэба толькі прыпаркавацца побач з тэрміналам. Пад электрамабілі спецыяльна выдзелілі асобнае парковачнае месца. Працуе ўсё хутка: на працягу гадзіны прылада зараджае батарэю машыны на 80%. Запраўка разлічана на ўсе мадэлі электрамабіляў і электрацыклаў.

Каб скарыстацца станцыяй для хуткай зарадкі, трэба выклікаць дзяжурнага. Таблічка з яго нумарам тэлефона размешчана побач з тэрміналам. Спецыяліст запусціць абсталяванне, а адключыць зарадку ўладальніку аўтамабіля або матацыкла ўжо трэба будзе самастойна.

ТРЦ Galleria Minsk стаў першым гандлёвым цэнтрам, які ўстаневіў у паркінгу хуткую электразапраўку. "Паркоўка карыстаецца вялікай папулярнасцю сярод мінчан. Прычым усё часцей прыязджаюць уладальнікі электрамабіляў і электрацыклаў. Цяпер яны змогуць заняцца шопінгам або выпіць кавы, пакуль батарэя зараджаецца. Дзякуючы такім дробязям Мінск успрымаецца як еўрапейская сталіца", — падкрэслілі ў ТРЦ Galleria Minsk.
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239