Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/10/09/924057_924058/
Дата раздрукоўкі: 03.06.2020 16:09
09.10.2017 20:08 Грамадства

У Гродне міліцыя сарвала сустрэчу з расійскім гісторыкам і філосафам Пятром Рабавым

Мінск, 9 кастрычніка. Супрацоўнікі міліцыі ўварваліся ў гродзенскі Цэнтр гарадскога жыцця, дзе 9 кастрычніка павінна была адбыцца сустрэча грамадскасці з расійскім гісторыкам, філосафам і даследчыкам анархізму Пятром Рабавым.

Як паведамляе праваабарончы сайт spring96.org, была запланавана лекцыя Пятра Рабава "Лібертарная сацыяльная думка апошняй трэці XX — пачатку XXI ст.". Аднак міліцыя затрымала каля 20 чалавек, у тым ліку лектара. На гэты момант вядома, што ўдзельнікаў мерапрыемства даставілі ў РУУС.

10 кастрычніка аналагічная лекцыя планавалася ў Баранавічах (Брэсцкая вобласць).

Пётр Рабаў — расійскі гісторык, філосаф, публіцыст, даследчык гісторыі і філасофіі анархізму. З 1987 года актывіст анархісцкага руху. Кандыдат філасофскіх навук, дацэнт кафедры філасофіі Маскоўскага педагагічнага ўніверсітэта. Тэма кандыдацкай дысертацыі — "Праблема асобы ў філасофіі класічнага анархізму". Аўтар трох манаграфій і шэрагу артыкулаў па філасофіі анархізму, гісторыі філасофіі, двухтомніка "Гісторыя рускага народа і расійскай дзяржавы (ад старажытных часоў да пачатку ХХ стагоддзя)".
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239