Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/10/09/924079_924080/
Дата раздрукоўкі: 07.12.2019 15:38
09.10.2017 21:43 Грамадства

У Мінску пачынае працу юрыдычная прыёмная для замежнікаў

Мінск, 9 кастрычніка. Праваабарончая арганізацыя Human Constanta адкрывае ў Мінску бясплатную юрыдычную прыёмную для кансультацый замежных грамадзян, у тым ліку мігрантаў, бежанцаў і асоб без грамадзянства.

Як паведамляецца ў прэс-рэлізе арганізацыі, прыёмная будзе працаваць у некалькіх фарматах: кансультацыі па тэлефоне і электроннай пошце, а таксама асабістыя кансультацыі ў офісе па папярэдняй дамоўленасці. Юрыст будзе аказваць інфармацыйную дапамогу бежанцам, мігрантам і асобам без грамадзянства па шырокім коле пытанняў, якія тычацца іх правоў на тэрыторыі Беларусі (атрыманне віду на жыхарства, працэдура рэгістрацыі, працаўладкаванне, медыцынскае забеспячэнне, права на адукацыю, сітуацыі высылкі, дэпартацыі з краіны, зварот за прыстанішчам і іншыя).

Звярнуцца ў прыёмную можна будзе з любога рэгіёну Беларусі.

"Мы прапаноўваем дапамогу замежным грамадзянам, якім складана самастойна разабрацца ў тонкасцях беларускага заканадаўства, каб гэтыя людзі разумелі свае правы і маглі іх абараніць. Часта, калі людзі прыязджаюць у іншую краіну вымушана або па сваёй волі, па многіх прычынах ім адразу складана арыентавацца нават у базавых пытаннях: як зарэгістравацца, аддаць дзяцей у школу, уладкавацца на працу. Наша юрыдычная прыёмная будзе дапамагаць замежнікам выконваць беларускае заканадаўства. Таксама мы будзем сачыць за тым, каб іх правы не парушаліся і іх уразлівасцю ніхто не злоўжываў", — патлумачыла каардынатар прыёмнай Эніра Браніцкая.

Юрыдычная прыёмная будзе працаваць чатыры дні на тыдзень: панядзелак, аўторак, серада і пятніца з 11.00 да 16.00. Тэлефон: +375-44-562-38-42, e-mail: legalhumanconstanta@gmail.com.
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН