Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/10/10/924102_12345/
Дата раздрукоўкі: 07.12.2019 15:32
10.10.2017 11:05 Палітыка

Уладзімір Макей бярэ ўдзел у пасяджэнні Савета міністраў замежных спраў СНД у Сочы

Мінск, 10 кастрычніка. Беларуская дэлегацыя пад кіраўніцтвам міністра замежных спраў Уладзіміра Макея ўдзельнічае ў чарговым пасяджэнні Савета міністраў замежных спраў СНД, якое праходзіць 10 кастрычніка ў Сочы (Расія).

Як паведамляе прэс-служба МЗС, у парадак дня мерапрыемства ўключаныя пытанні, якія ахопліваюць асноўныя напрамкі шматбаковага супрацоўніцтва ў межах Садружнасці. Удзельнікі пасяджэння маюць намер, у прыватнасці, узгадніць праекты заявы аб падтрымцы інстытута сям'і і традыцыйных сямейных каштоўнасцяў і канвенцыі аб супрацоўніцтве ў галіне даследавання і выкарыстання касмічнай прасторы з мірнымі мэтамі. Пасля ўзгаднення кіраўнікамі знешнепалітычных ведамстваў краін СНД гэтыя дакументы будуць унесеныя на разгляд запланаванага на 11 кастрычніка Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД.

Падчас сённяшняга пасяджэння будзе таксама разгледжанае пытанне аб размеркаванні квотных пасад у Выканаўчым камітэце СНД і зацверджанае Агульнае палажэнне аб парадку правядзення конкурсу на замяшчэнне пасад у органах Садружнасці. Акрамя таго, плануецца прыняць дакументы, якія вызначаюць перспектыўны фармат узаемадзеяння дзяржаў — удзельніц СНД у сферах турызму і міжнароднага моладзевага супрацоўніцтва.
Андрэй Серада, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН