Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/10/10/924106_12345/
Дата раздрукоўкі: 13.12.2019 14:41
10.10.2017 11:19 Эканоміка, Грамадства

Органы пракуратуры выявілі парушэнні пры рэалізацыі Дзяржпраграмы па развіцці і ўтрыманні аўтамабільных дарог у Беларусі

Мінск, 10 кастрычніка. Генеральная пракуратура Беларусі сумесна з пракуратурамі Магілёўскай і Віцебскай абласцей, транспартнымі пракуратурамі правяла праверку выканання Міністэрствам транспарту і камунікацый, а таксама Віцебскім і Магілёўскім аблвыканкамамі ў 2015—2016 гадах патрабаванняў Дзяржаўнай праграмы па развіцці і ўтрыманні аўтамабільных дарог на 2015—2019 гады.

Як паведамілі ў Генпракуратуры, праверка паказала, што патрабаванні Дзяржпраграмы выкананыя не ў поўным аб'ёме.

Выяўленыя факты, калі на аб'ектах бягучага рамонту выконваліся работы і ўжываліся машыны і механізмы, якія не прадугледжаныя праектнай дакументацыяй, што цягнула за сабой павелічэнне кошту рамонту. Пры гэтым РУП "Белдарцэнтр", ажыццяўляючы тэхнічны нагляд, зацвярджаў акты выкананых работ не па іх фактычнай вытворчасці, а па каштарыснай дакументацыі. Устаноўленыя іншыя выпадкі завышэння кошту рамонту дарог.

Найбольш распаўсюджаным парушэннем нарматываў выканання рамонтных работ у Генпракуратуры называюць невыкананне тэмпературнага рэжыму пры кладцы сумесі ў месцах спалучэння са старым пакрыццём, што можа пацягнуць за сабой хуткі знос дарог у гэтых месцах. Па ўказанні пракурораў работнікі РУП "Белдарцэнтр" склалі акты аб браку.

Планы правядзення рамонтных прац часам не выконваліся з-за перанакіравання бюджэтных сродкаў з аднаго аб'екта на іншы.

Падчас праверкі было таксама вывучанае пытанне ажыццяўлення рэканструкцыі і капітальнага рамонту мастоў. Выяўленыя факты невыканання арганізацыямі-падрадчыкамі сваіх гарантыйных абавязацельстваў па ўтрыманні аб'ектаў.

Па выніках праверкі Генпракуратурай у адрас Міністэрства транспарту і камунікацый накіраваная інфармацыйная запіска з прапановамі аб выпраўленні сітуацыі і карэкціроўцы наступнай праграмы развіцця і ўтрымання аўтамабільных дарог.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН