Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/10/10/924270_123456/
Дата раздрукоўкі: 04.06.2020 22:49
10.10.2017 18:52 Палітыка

Лукашэнка прыбыў у Сочы

Мінск, 10 кастрычніка. Аляксандр Лукашэнка вечарам 10 кастрычніка прыбыў з рабочым візітам у Сочы для ўдзелу ў пасяджэннях Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД і Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета.

Каля трапа самалёта яго сустрэлі губернатар Краснадарскага краю Расіі Веніямін Кандрацьеў, мэр Сочы Анатоль Пахомаў, дырэктар Дэпартамента дзяржаўнага пратакола МЗС Расіі Ігар Багдашоў, паведаміла прэс-служба прэзідэнта.

11 кастрычніка Лукашэнка прыме ўдзел у пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД. На парадку дня 17 пытанняў. У цэнтры ўвагі будзе пашырэнне ўзаемадзеяння на прасторы Садружнасці, удасканаленне дзейнасці Міжпарламенцкай асамблеі СНД і яе адаптацыя да сучасных рэалій. Бакі плануюць узгадніць пераразмеркаванне паўнамоцтваў паміж структурамі арганізацыі, асобны блок пытанняў будзе тычыцца сілавых ведамстваў.

У гэты ж дзень у Сочы пройдзе пасяджэнне Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета. Лідары краін ЕАЭС разгледзяць 16 пытанняў — ад рэалізацыі лічбавай павесткі саюза і асноўных напрамкаў міжнароднай дзейнасці да правядзення ўнутрыдзяржаўных працэдур, неабходных для ўступлення ў сілу дамовы аб Мытным кодэксе, адзначаецца ў рэлізе.

На самітах Лукашэнка "прадставіць падыходы Беларусі да развіцця гэтых арганізацый".
БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239