Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/10/10/924293_123456/
Дата раздрукоўкі: 13.12.2019 14:52
10.10.2017 21:33 Эканоміка

Рассельгаснагляд забараніў ўвоз больш за восем тон беларускай ялавічыны, забруджанай экскрэментамі

Мінск, 10 кастрычніка. Упраўленне Рассельгаснагляду па Бранскай і Смаленскай абласцях забараніла ўвоз у Расію астуджанага мяса ялавічыны ў чвэртках, вырабленага, паводле прадстаўленых дакументащ, беларускім ТАА "ЭкспартАльфаГруп".

Груз агульнай вагой больш за восем тон увозіўся ў Маскву і суправаджаўся ветэрынарным сертыфікатам, выдадзеным Дзяржаўнай ветэрынарнай службай Беларусі.

У ходзе кантролю прадукцыі было ўстаноўлена, што на чвэртках "прысутнічаюць нечытэльныя адбіткі ветэрынарных клеймаў, маюцца сляды зачысткі са значным выдаленнем мышачнай тканіны ва ўстаноўленых для кляймення месцах і нанясеннем новага кляйма". Акрамя таго, сама прадукцыя была ў нездавальняючым ветэрынарна-санітарным стане. У прыватнасці, мяса было забруджана "змесцівам СКТ".

На суправаджальных дакументах адсутнічала маркіроўка адзіным знакам абарачэння прадукцыі на рынку дзяржаў — членаў Мытнага саюза.

У сувязі з названымі парушэннямі мяса ялавічыны будзе вернута адпраўшчыку ў прысутнасці прадстаўнікоў беларускай ветслужбы.
БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН