Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/10/11/924420_924421/
Дата раздрукоўкі: 07.12.2019 15:31
11.10.2017 18:35 Палітыка, Эканоміка

Наступнае пасяджэнне Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД пройдзе ў верасні 2018 года ў Душанбэ

Мінск, 11 кастрычніка. Наступны саміт СНД пройдзе ў сталіцы Таджыкістана Душанбэ, паведаміў выканаўчы сакратар СНД Сяргей Лебедзеў па выніках пасяджэння Савета кіраўнікоў дзяржаў Садружнасці ў Сочы 11 кастрычніка.

"З улікам таго, што старшынства ў СНД у наступным годзе прымае Таджыкістан, прэзідэнт гэтай краіны Эмамалі Рахмон прапанаваў правесці наступнае пасяджэнне Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД у канцы верасня 2018 года ў Душанбэ", — цытуе Лебедзева ТАСС.

Выканаўчы сакратар Садружнасці дадаў, што сустаршынёй СНД у 2018 годзе выступіць Туркменістан, да якога пяройдзе старшынства ў СНД у 2019 годзе.

Паводле слоў Лебедзева, аб жаданні прыняць старшынства ў 2020 годзе заявілі адразу два кіраўнікі дэлегацый і гэта сведчыць аб цікавасці, якая захоўваецца да дзейнасці СНД. "Вельмі характэрна, што ўпершыню за ўсю гісторыю існавання Садружнасці заяўку на старшынства ў 2020 годзе падаў Узбекістан", — адзначыў чыноўнік. Паводле яго слоў, прэзідэнт Узбекістана Шаўкат Мірзіёеў выказаў гатоўнасць прыняць старшынства і правесці пасяджэнні вышэйшых органаў Садружнасці на тэрыторыі Узбекістана. "Адначасова такое ж пажаданне было выказана прэзідэнтам Малдовы Ігарам Дадонам", — дадаў выканаўчы сакратар.

Лебедзеў лічыць, што "ў такой сяброўскай, таварыскай атмасферы кіраўнікі дэлегацый Узбекістана і Малдовы дамовяцца аб тым, каму прымаць старшынства ў 2020 годзе, — час яшчэ ёсць".

Пасяджэнне Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД адбылося ў Сочы 11 кастрычніка. Аляксандр Лукашэнка на ім крытыкаваў інтэграцыйныя структуры Садружнасці. "Трэба да прытомнасці прыводзіць нашы постсавецкія структуры", — заявіў афіцыйны беларускі лідар.
Аляксей Аляксандраў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН