Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/10/11/924444_123456/
Дата раздрукоўкі: 28.05.2020 07:12
11.10.2017 18:54 Палітыка, Эканоміка

На саміце ў Сочы кіраўнікі дзяржаў СНД падпісалі 18 дакументаў

Сочы, 11 кастрычніка. Прэзідэнты краін СНД падпісалі па выніках саміту 18 дакументаў.

Як паведамлялася, прыняты рашэнні аб тым, што старшынства ў СНД у 2018 годзе пяройдзе да Таджыкістана, а чарговы саміт пройдзе ў Душанбэ ў канцы верасня 2018 года.

Таксама на два года прадоўжаны тэрмін працы дзеючага выканаўчага сакратара Садружнасці Сяргея Лебедзева, паведамляе ТАСС.

Па выніках пасяджэння кіраўнікі дзяржаў прынялі рашэнне пра аб'яўленне 2019 года ў СНД Годам кнігі, а 2020-га — Годам 75-годдзя перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Таксама ўдзельнікі саміту прынялі заяву ў падтрымку інстытута сям'і і традыцыйных сямейных каштоўнасцяў.

Акрамя таго, прыняты шэраг іншых дакументаў: у прыватнасці "Аб канцэпцыі супрацоўніцтва дзяржаў СНД у сферы процідзеяння легалізацыі (адмыванню) даходаў, атрыманых злачынным шляхам, фінансаванні тэрарызму і фінансаванні распаўсюджвання зброі масавага знішчэння", "Аб канцэпцыі супрацоўніцтва дзяржаў СНД у супрацьдзеянні карупцыі", "Аб пагадненні паміж урадам РФ і СНД аб умовах знаходжання на тэрыторыі РФ Бюро па каардынацыі барацьбы з арганізаванай злачыннасцю і іншымі небяспечнымі відамі злачынстваў на тэрыторыі дзяржаў СНД".

Яшчэ два рашэнні саміту тычацца сферы бяспекі: "Аб асноўных напрамках адаптацыі аб'яднанай сістэмы супрацьпаветранай абароны дзяржаў СНД да вырашэння задач паветрана-касмічнай абароны" і "Аб пратаколе аб парадку перадачы наркатычных сродкаў, агнястрэльнай зброі, яго асноўных частак, боепрыпасаў, выбуховых рэчываў і выбуховых прылад, якія з'яўляюцца рэчавымі доказамі па крымінальных справах".
БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239