Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/10/11/924458_123456/
Дата раздрукоўкі: 05.06.2020 00:47
11.10.2017 18:32 Палітыка, Эканоміка

Узбекістан гатовы накіраваць пасла ў Беларусь

Мінск, 11 кастрычніка. Узбекістан гатовы накіраваць пасла ў Беларусь, заявіў на сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам 11 кастрычніка ў Сочы прэзідэнт Узбекістана Шаўкат Мірзіееў.

У цяперашні час у Беларусі па сумяшчальніцтве працуе пасол Узбекістана ў Расіі.

"На наступны год я б хацеў самастойнага пасла Узбекістана, таму што ва ўсіх галінах мы адчуваем напаўняльнасць нашых эканомік", — цытуе Мірзіеева дзяржаўнае агенцтва БелТА.

Ён адзначыў, што дзве краіны распрацавалі дарожную карту па развіцці супрацоўніцтва і кампаніі Узбекістана хочуць працаваць з Беларуссю ў многіх галінах. Напрыклад, у Ташкенце функцыянуе сумеснае прадпрыемства па зборцы тэхнікі "Амкадор". Узбекскі бок гатовы развіваць кааперацыю ў гэтым напрамку.

Мірзіееў прапанаваў таксама стварыць сумесныя прадпрыемствы па вытворчасці тэкстыльнай прадукцыі, нагадаўшы пра якасць узбекскай бавоўны. На яго думку, ёсць перспектывы ўзаемадзеяння ў сферах сельскай гаспадаркі, інфармацыйных тэхналогій, медыцыны.

Прэзідэнт Узбекістана таксама закрануў тэму ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва, падзякаваўшы беларускаму боку за развіццё ўзаемадзеяння ў гэтай галіне. "Мы хочам гэтае супрацоўніцтва зрабіць стратэгічным і не на адзін год", — падкрэсліў ён.

Таксама ў ходзе сустрэчы Мірзіееў запрасіў Аляксандра Лукашэнку наведаць з візітам Узбекістан. "Я вас запрашаю ва Узбекістан у 2018 годзе, гэта павінен быць гістарычны візіт", — завіў ён, даручыўшы прысутным на перамовах членам свайго ўрада падрыхтаваць візіт беларускага кіраўніка, каб ён "стаў знакавым".

Мірзіееў дадаў, што ў лютым наступнага года ва Узбекістане пройдуць Дні культуры Беларусі. Гэта будзе спрыяць развіццю сяброўскіх адносін паміж народамі абедзвюх краін.
БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239