Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/10/11/924460_123456/
Дата раздрукоўкі: 28.05.2020 08:08
11.10.2017 19:19 Палітыка, Эканоміка

У Сочы праходзіць пасяджэнне Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета

Мінск, 11 кастрычніка. У Сочы праходзіць пасяджэнне Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета.

Як паведамляе прэс-служба прэзідэнта Беларусі, кіраўнікі дзяржаў у вузкім, а затым у пашыраным складзе разгледзяць пытанні ў сферы інфарматызацыі, мытнага рэгулявання, канкурэнцыі, натуральных манаполій, прамысловага супрацоўніцтва і міжнароднай дзейнасці.

Адной з ключавых тэм стане абмеркаванне лічбавай павесткі ЕАЭС да 2025 года. Будуць прадстаўлены асноўныя напрамкі міжнароднай дзейнасці саюза на 2018 год. Прэзідэнтаў праінфармуюць аб ходзе ратыфікацыі Мытнага кодэкса ЕАЭС, які павінен набыцт моц 1 студзеня 2018 года.

На разгляд кіраўнікоў дзяржаў таксама вынесена распараджэнне Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета аб падрыхтоўцы дарожнай карты, якая будзе накіравана на гарманізацыю заканадаўства дзяржаў-членаў у сферы рэгулявання дзейнасці суб'ектаў натуральных манаполій.

Яшчэ адно пытанне парадку дня — супрацоўніцтва краін ЕАЭС у сферы аказання касмічных і геаінфармацыйных паслуг на аснове нацыянальных крыніц даных дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі.

Таксама кіраўнікі дзяржаў прымуць рашэнне аб старшынстве ў органах саюза: Вышэйшым Еўразійскім эканамічным савеце, Еўразійскім міжурадавым савеце і Савеце Еўразійскай эканамічнай камісіі.
БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239