Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/10/11/924471/
Дата раздрукоўкі: 27.11.2020 05:14
11.10.2017 18:59 Палітыка, Эканоміка

Намеснік кіраўніка МЗС абмеркаваў з кіраўнікамі дыпмісій Ірана, Рэспублікі Карэя і Японіі пытанні двухбаковага супрацоўніцтва

Мінск, 11 кастрычніка. Намеснік міністра замежных спраў Беларусі Андрэй Дапкюнас 11 кастрычніка прыняў паслоў Ісламскай Рэспублікі Іран і Рэспублікі Карэя ў Рэспубліцы Беларусь, а таксама часовага паверанага ў справах Японіі ў Беларусі.

Як паведамляе прэс-служба МЗС, з іранскім дыпламатам Мастафой Авейсі намеснік міністра абмеркаваў "шэраг пытанняў двухбаковага ўзаемадзеяння, абмену візітамі розных узроўняў". Бакі выказалі "неабходнасць працягу сумеснай работы па практычнай рэалізацыі раней дасягнутых дамоўленасцей".

Падчас сустрэчы з паслом Рэспублікі Карэя Кім Ёнг Хо абмеркаваны пытанні супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі. Бакі ўзгаднілі планы па правядзенні ўзаемных мерапрыемстваў на перспектыву, абмяняліся думкамі па актуальных праблемах міжнароднага парадку дня, паведамляе прэс-служба МЗС.

"Часовы павераны ў справах Японіі Хірокі Такунага даў станоўчую ацэнку развіццю двухбаковых адносін. Былі абмеркаваныя шляхі актывізацыі гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва і ўзаемадзеяння ў галіне пераадолення наступстваў тэхнагенных катастроф", — паведамляе прэс-служба знешнепалітычнага ведамства.
Андрэй Серада, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239