Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/10/11/924496_924497_123456/
Дата раздрукоўкі: 01.12.2020 06:12
11.10.2017 21:23 Эканоміка

Кіраўнікі дзяржаў ЕАЭС зацвердзілі асноўныя напрамкі рэалізацыі лічбавай павесткі саюза да 2025 года

Мінск, 11 кастрычніка. На пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета 11 кастрычніка ў Сочы кіраўнікі дзяржаў ЕАЭС зацвердзілі асноўныя напрамкі рэалізацыі лічбавай павесткі саюза да 2025 года.

Як паведамляе прэс-служба прэзідэнта, гэтая тэма стала адной з ключавых тэм Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета.

Дакумент прадугледжвае паскораны запуск ініцыятыў і праектны падыход да рэалізацыі лічбавай павесткі па трансфармацыі галін эканомікі, рынкаў тавараў і паслуг, капіталу і працы. Асаблівая ўвага ў ім нададзена развіццю лічбавай інфраструктуры.

Як заявіў у Сочы журналістам першы намеснік прэм`ер-міністра Беларусі Васіль Мацюшэўскі, цыфравізацыі беларускай эканомікі будзе дадаваць штогод 1% да ВУП краіны. "У нас ёсць асобная ўласная праграма па цыфравізацыі знешняга гандлю. Калі мы яе рэалізуем, гэта дасць плюс 1% да ВУП штогод. Гэта дастаткова сур`ёзны эфект", — цытуе Мацюшэўскага агенцтва БелТА.

Гэты кірунак, адзначыў ён, неабходна развіваць і на прасторы Еўразійскага эканамічнага саюза. У гэтай сферы беларускі бок выступае ініцыятарам. "Нам бы хацелася, каб мы як мінімум не спазніліся, а лепш за ўсё — апынуліся на піку гэтага руху", — падкрэсліў першы віцэ-прэм`ер.
БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239