Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/10/11/924503_123456/
Дата раздрукоўкі: 20.03.2019 04:14
11.10.2017 20:59 Эканоміка

Мацюшэўскі: Фарміраванне агульных рынкаў нафты і газу ЕАЭС вядзецца неактыўна

Мінск, 11 кастрычніка. Беларусь выступае за больш актыўнае фарміраванне агульных рынкаў, у прыватнасці, нафты і газу на прасторы ЕАЭС, заявіў журналістам 11 кастрычніка ў Сочы першы намеснік прэм`ер-міністра Васіль Мацюшэўскі.

Паводле слоў першага віцэ-прэм`ера, гэта пытанне — адно з самых вострых у парадку дня Еўразійскага эканамічнага саюза. "На жаль, гэтая праца вядзецца даволі неактыўна. Напэўна, насельніцтва і суб`екты гаспадарання чакаюць ад нас больш рашучых крокаў. Таму праблемы ёсць", — цытуе Мацюшэўскага дзяржаўнае агенцтва БелТА.

Як паведамлялася, агульныя рынкі газу, нафты і нафтапрадуктаў у краінах ЕАЭС павінны быць сфарміраваныя да 2025 года.

Беларусь неаднаразова заяўляла пра неабходнасць паскорыць стварэнне ў Еўразійскім эканамічным саюзе (ЕАЭС) адзінага рынку газу, нафты і нафтапрадуктаў. Так, яшчэ ў маі гэтага года прэм`ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў на пасяджэнні Еўразійскага міжурадавага савета ў Казані заявіў, што зафіксаваныя ў дагаворы аб ЕАЭС тэрміны стварэння адзіных рынкаў газу, нафты і нафтапрадуктаў да 2025 года з`яўляюцца "максімальнымі тэрмінамі". "Па дагаворы аб саюзе агульны электраэнергетычны рынак павінен быць сфарміраваны да 1 ліпеня 2019 года. Стварэнне ж адзіных рынкаў у іншых сумежных сферах аднесена да 2025 года. З улікам высокай залежнасці рынку электраэнергіі ад рынку газу прапаноўваем распачаць усе неабходныя сумесныя намаганні для паскарэння фарміравання агульнага рынку газу саюза, не чакаючы абумоўленага часу", — заявіў ён.
БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН