Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/10/12/924597_924598/
Дата раздрукоўкі: 04.06.2020 22:47
12.10.2017 15:55 Грамадства

Міліцыя затрымала футбольнага фаната неанацысцкай арыентацыі, які спрабаваў падпаліць натарыяльную кантору ў Мінску

Мінск, 12 кастрычніка. Супрацоўнікі ГУБАЗіК МУС выкрылі зламыснікаў, якія спрабавалі ў ноч на 21 верасня падпаліць натарыяльную кантору ў Мінску.

Як паведамляе МУС Беларусі, было ўстаноўлена, што мінчанін, які нідзе не працуе, з-за непрыязнага стаўлення да натарыуса, якое ўзнікла пры вырашэнні пытання аб спадчыне, за грошы ўгаварыў непаўналетняга навучэнца каледжа падпаліць натарыяльную кантору. Падлетак (актыўны ўдзельнік каляфутбольнага руху, прыхільнік неанацысцкай ідэалогіі, мае нязнятую і непагашаную судзімасць за злоснае хуліганства) пагадзіўся на прапанову. Ён разбіў каменем шкло ў будынку, дзе размешчана кантора, і кінуў туды бутэльку з запальнай сумессю. Кошт пашкоджанай агнём маёмасці высвятляецца.

Па матэрыялах пятага ўпраўлення (па Мінску) ГУБАЗіК МУС у дачыненні да затрыманых Следчым камітэтам распачата справа па ч. 2 арт. 218 КК (наўмыснае знішчэнне або пашкоджанне маёмасці, учыненае агульнанебяспечным спосабам). Санкцыя артыкула прадугледжвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам да 10 гадоў. Абрана мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту.

У дачыненні да паўналетняга дадаткова распачата справа па ч. 3 арт. 172 КК (уцягванне непаўналетняга ва ўчыненне цяжкага злачынства).
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239