Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/10/13/924880_123456/
Дата раздрукоўкі: 14.12.2019 06:31
13.10.2017 17:05 Палітыка, Грамадства

Лукашэнка адхіліў ад пасад некаторых кіраўнікоў ААЦ

Мінск, 13 кастрычніка. Аляксандр Лукашэнка прыняў рашэнне аб часовым адхіленьні ад займаных пасадаў некаторых кіраўнікоў і супрацоўнікаў Аператыўна-аналітычнага цэнтра (ААЦ) да заканчэння расследавання прадстаўленых кіраўніку дзяржавы фактаў. Пра гэта стала вядома па выніках нарады 13 кастрычніка ў Мінску ў кіраўніка дзяржавы з прадстаўнікамі сілавых структур.

На ім быў прыняты шэраг кадравых рашэнняў, у тым ліку якія датычацца ААЦ. У сувязі з прэтэнзіяй да іх працы з боку камісіі, якая па даручэнні прэзідэнта вывучала дзейнасць ААЦ, кіраўніком дзяржавы прынята рашэнне аб адхіленні ад займаных пасад усіх кіраўнікоў Аператыўна-аналітычнага цэнтра да заканчэння расследавання фактаў, прадстаўленых прэзідэнту.

Пасаду начальніка Аператыўна-аналітычнага цэнтра займае Сяргей Шпягун, яго намеснікі — Генадзь Бялкоў і Канстанцін Шульган.

Як паведаміла прс-сжба прэзідэнта, на нарадзе Лукашэнка разгледзеў шэраг крымінальных спраў, якія знаходзяцца ў яго на кантролі. Акрамя таго, былі разгледжаны аператыўна-следчыя матэрыялы ў дачыненні да работы кіраўнікоў рэспубліканскага і мясцовага ўзроўняў, а таксама супрацьпраўных дзеянняў асобных супрацоўнікаў праваахоўных органаў і сілавых структур.

"Сёння я хацеў бы пагаварыць і абмеркаваць у гэтым складзе праблемы асобных правапарушэнняў у нашай краіне. У тым ліку і на самым высокім узроўні, у тым ліку звязаных з карупцыйнымі праявамі. І перш чым прымаць нейкія рашэнні, я хацеў бы пачуць пра гэтыя праблемы і адказы на пытанні, датычна гэтых праблем, з боку нават некаторых прысутных тут. Я проста абяцаў у свой час, што ў такім складзе мы сустрэнемся, каб не было рознага роду пагалосак і выдумак. І, яшчэ раз падкрэсліваю, перш чым прымаць рашэнне, я гатовы выслухаць пазіцыю, калі трэба, кожнага", — сказаў Лукашэнка.

Аператыўна-аналітычны цэнтр пры прэзідэнце — дзяржаўны орган, які ажыццяўляе рэгуляванне дзейнасці па забеспячэнні абароны інфармацыі, якая ўтрымлівае звесткі, што складаюць дзяржаўныя сакрэты Рэспублікі Беларусь, ці іншыя звесткі, што ахоўваюцца ў адпаведнасці з заканадаўствам, ад уцечкі па тэхнічных каналах, несанкцыянаваных і ненаўмысных уздзеянняў.

ААЦ з`яўляецца адміністратарам дамена BY, а таксама рэгулятарам у сферы інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій. Дзяржорганы і арганізацыі павінны рэагаваць на звароты з ААЦ у тыднёвы тэрмін.
Марына Носава, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН