Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/10/13/924931_123456/
Дата раздрукоўкі: 09.12.2019 11:45
13.10.2017 20:23 Фінансы

Банкаўскія карткі могуць не працаваць у Беларусі сённяшняй ноччу

Мінск, 13 кастрычніка. Банкаўскія карткі могуць не працаваць у Беларусі ноччу 14 кастрычніка, паведамляе на сваім сайце ААТ "Банкаўскі працэсінгавы цэнтр" (БПЦ). Гэта звязана з тым, што БПЦ з 2.00 да 6.00 будзе праводзіць тэхналагічныя работы на апаратна-праграмным комплексе.

У гэты прамежак часу магчымыя кароткатэрміновыя перапынкі ў абслугоўванні трымальнікаў картак банкаў, якія карыстаюцца паслугамі цэнтра, а таксама ў сетцы арганізацый гандлю (сэрвісу), пунктаў выдачы наяўных, прылад самаабслугоўвання, банкаматаў, якія абслугоўваюцца банкамі, падключанымі да апаратна-праграмнага комплексу цэнтра.

ААТ "Банкаўскі працэсінгавы цэнтр" было створана ў 2002 годзе вядучымі банкамі краіны. Абслугоўвае 9,4 млн картак, да яго падключана больш за 73 тыс. арганізацый гандлю і сэрвісу, 113 тыс. плацежных тэрміналаў, 3 тыс. банкаматаў і 2,5 тыс. інфакіёскаў.
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН