Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/10/13/924936_123456/
Дата раздрукоўкі: 07.12.2019 15:32
13.10.2017 20:49 Грамадства

У Маскве пікетавалі пасольства Беларусі з-за арышту расійскага гісторыка і філосафа Пятра Рабава

Мінск, 13 кастрычніка. У Маскве насупраць пасольства Беларусі 13 кастрычніка прайшла серыя адзіночных пікетаў у падтрымку асуджанага ў Баранавічах расійскага гісторыка і філосафа Пятра Рабава.

"Мы праводзім сем пікетаў, у руках плакаты тыпу" Лекцыя па гісторыі не злачынства" і "З якога часу філасофія забаронена", — сказаў РБК арганізатар акцыі прафесар Інстытута ўсеагульнай гісторыі РАН Вадзім Дам'е. Паводле яго слоў, паліцыя нікога з удзельнікаў пікета не затрымлівала.

Як паведамлялася, расійскага гісторыка і філосафа Пятра Рабава 11 кастрычніка суд Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы прыгаварыў да шасці сутак арышту. Ён быў затрыманы ўвечары 10 кастрычніка ў Баранавічах, дзе мелася адбыцца яго лекцыя "Лібертарная сацыяльная думка апошняй трэці XX — пачатку XXI стагоддзя". Аналагічную лекцыю 9 кастрычніка міліцыя сарвала ў Гродне, уварваўшыся ў Цэнтр гарадскога жыцця і затрымаўшы каля 20 чалавек, якіх праз некаторы час адпусцілі.

Ноч да суда Рабаў правёў у ІЧУ Баранавіцкага ГАУС. 11 кастрычніка яго даставілі ў суд і абвінавацілі ва ўчыненні правапарушэння па арт. 17.1 КаАП (хуліганства). Пасля абвяшчэння прыгавору аб арышце Рабаў абвясціў сухую галадоўку.
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН