14.10.2017 15:00 Грамадства
Лукашэнка павіншаваў суайчынніц з Днём маці
Мінск, 14 кастрычніка. Сям'я і мацярынства з'яўляюцца прыярытэтамі сацыяльнай палітыкі Беларусі. Пра гэта гаворыцца ў віншаванні Аляксандра Лукашэнкі суайчынніцам з Днём маці, які штогод адзначаецца 14 кастрычніка.
"Дзень маці — гэта не толькі даніна глыбокай павагі і любові да тых, хто падарыў жыццё. Гэта прызнанне на дзяржаўным узроўні найважнейшай ролі жанчыны ў развіцці грамадства, пацвярджэнне таго, што сям'я і мацярынства з'яўляюцца прыярытэтамі сацыяльнай палітыкі краіны", — падкрэсліў Лукашэнка.
"Для кожнага чалавека няма на свеце нікога больш блізкага і роднага, чым жанчына, якая падарыла яму жыццё. Слова "мама" неаддзельнае ад такіх паняццяў, як свет, сям'я, Радзіма, усяго таго, што мае для людзей найвышэйшую каштоўнасць. Менавіта матчына любоў была і застаецца надзейнай, магутнай сілай, апорай духоўнасці, высокай маральнасці, грамадзянскасці і патрыятызму", — адзначаецца ў віншаванні.