Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/10/14/924994_12345/
Дата раздрукоўкі: 08.12.2019 06:50
14.10.2017 17:05 Грамадства

"МТС" запусціў 4G яшчэ ў 19 гарадах і пасёлках Беларусі

Мінск, 14 кастрычніка. "МТС" запусціў сувязь па тэхналогіі LTE (4G) яшчэ ў 19 гарадах і пасёлках Беларусі Мінскай і Віцебскай абласцей, паведаміла БелаПАН прэс-служба аператара.

Акрамя таго, дадатковыя базавыя станцыі LTE сёння зарабілі там, дзе ўжо ёсць 4G ад "МТС" і попыт на тэхналогію высокі.

У прыватнасці, у Мінскай вобласці гэта Вілейка, Гатава, Жодзіна, Забалоцце, Нясвіж, Светлы Шлях, Слабада, Слуцк і Хацежына.

Віцебская вобласць: Бешанковічы, Глыбокае, Докшыцы, Талачын, Мёры, Расоны, Сянно, Ушачы, Шуміліна, Чашнікі.

Сетка LTE пачала працаваць у Беларусі ў 2015 годзе. Першым горадам, дзе запусцілі 4G, стаў Мінск. Сёння ў сталіцы налічваецца больш за 200 базавых станцый, а ўсяго па краіне зараз іх больш за 700.

Галоўнае адрозненне сеткі 4G ад папярэдніх пакаленняў — гэта хуткасць перадачы даных. У планах "МТС" да канца года падаць паслугі на базе 4G жыхарам яшчэ 30 новых гарадоў і пасёлкаў краіны.

Беларуска-расійскае СТАА "Мабільныя ТэлеСістэмы" — найбуйнейшы па ліку абанентаў аператар у Беларусі з колькасцю карыстальнікаў больш як 5,3 мільёна.
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН