Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/10/16/925068_102589/
Дата раздрукоўкі: 05.06.2020 00:18
16.10.2017 10:33 Грамадства

У Смаргоні смяротныя траўмы на працоўным месцы атрымаў аператар камбіната хлебапрадуктаў

Мінск, 16 кастрычніка. Следчыя органы праводзяць праверку па факце атрымання смяротных траўмаў аператарам Смаргонскага камбіната хлебапрадуктаў падчас выканання ім працоўных абавязкаў.

Як паведаміў БелаПАН афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Гродзенскай вобласці Сяргей Шаршаневіч, 12 кастрычніка прыблізна ў 14.00 34-гадовы аператар падняўся на ахоўны корпус шнэка падачы камбікорму, які працаваў. Корпус не вытрымаў яго вагі і праламаўся. У выніку работнік трапіў у дзейны механізм. Для яго даставання спатрэбілася дапамога супрацоўнікаў МНС і прымяненне спецыяльнага абсталявання. Падчас дастаўлення ва ўстанову аховы здароўя для аказання медыцынскай дапамогі пацярпелы памёр.

Для ўстанаўлення абставінаў здарэння следчымі з удзелам экспертаў упраўлення Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па Гродзенскай вобласці і спецыялістаў Смаргонскага міжраённага аддзела Гродзенскага абласнога ўпраўлення дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы праведзены агляд месца здарэння.

Узятыя сляды і рэчавыя доказы для вызначэння прычын таго, што здарылася. Вывучаецца дакументацыя па ахове працы і тэхніцы бяспекі, тэхнічныя характарыстыкі абсталявання і арганізацыя на ім вытворчага працэсу. Апытваюцца кіраўнікі і работнікі прадпрыемства. Збіраюцца матэрыялы, якія характарызуюць асобу загінулага. Прызначаная судова-медыцынская экспертыза.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239