Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/10/16/925102_112255/
Дата раздрукоўкі: 28.05.2020 15:10
16.10.2017 13:25 Эканоміка, Фінансы

Расійскі рубель значна павялічыўся на таргах БВФБ на фоне росту цэн на нафту

Мінск, 16 кастрычніка. 16 кастрычніка на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель умацаваўся да долара ЗША і еўра, аслабеў — да расійскага рубля.

Паводле вынікаў таргоў курс еўра знізіўся на 0,0138 рубля (0,59%) і склаў 2,3083 рубля.

Курс долара зменшыўся на 0,0053 рубля (0,27%) да 1,958 рубля.

Курс расійскага рубля (за 100 адзінак) вырас на 0,0169 рубля (0,5%) і склаў 3,4267 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая значна залежыць ад цэн на нафту. У панядзелак цэны на нафту растуць пасля паведамленняў пра сутыкненні іракскіх вайскоўцаў з курдскімі фармаваннямi ў правінцыі Кіркук, дзе знаходзяцца буйныя радовішчы нафты ў Іраку. Нафта Brent апоўдні таргавалася блізу 57,9 долара ЗША за бараль.

У Расіі сярэднеўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, на падставе якога ўсталёўваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 панядзелка знізіўся на 53,35 капейкі, склаўшы 57,0861 рубля.
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239