Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/10/16/925108_12345/
Дата раздрукоўкі: 03.06.2020 16:15
16.10.2017 13:38 Палітыка

Новы кіраўнік аддзялення пасольства Швейцарыі Альтэрмат пачаў працу ў Беларусі

Мінск, 16 кастрычніка. Новы кіраўнік аддзялення пасольства Швейцарыі Клод Альтэрмат пачаў працу ў Беларусі.

Як паведамляе прэс-служба МЗС Беларусі, 16 кастрычніка са швейцарскім дыпламатам сустрэўся намеснік міністра замежных спраў Алег Краўчанка.

Бакі абмеркавалі "актуальныя тэмы двухбаковага палітычнага дыялогу, стан і перспектывы пашырэння гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Швейцарыяй, а таксама развіццё міжпарламенцкага ўзаемадзеяння".

Аддзяленне пасольства Швейцарыі ў Беларусі афіцыйна адкрылася ў лютым 2008 года. Паўнавартаснага пасольства гэтай краіны ў Беларусі пакуль няма.
Таццяна Каравянкова, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239