Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/10/16/925131_123698/
Дата раздрукоўкі: 27.11.2020 06:20
16.10.2017 14:37 Грамадства

Следчыя высвятляюць абставіны атручэння пяці жанчын у Барысаве

Мінск, 16 кастрычніка. У Барысаве высвятляюць абставіны атручэння пяці жанчын.

Як паведаміла БелаПАН афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Мінскай вобласці Таццяна Беланог, 14 кастрычніка з прадпрыемства, якое займаецца вытворчасцю прадуктаў з рыбы, у бальніцу Барысава былі дастаўленыя некалькі жанчын з хімічнымі апёкамі рознай ступені.

Папярэдне ўстаноўлена, што пяць жанчын напярэдадні ўжывалі невядомую вадкасць. Адчулі недамаганне і звярнуліся па медыцынскую дапамогу. "Цяпер лекары змагаюцца за жыццё трох чалавек, якія знаходзяцца ў рэанімацыйным аддзяленні ў вельмі цяжкім стане", — сказала Беланог.

У межах агляду следча-аператыўнай групай канфіскаваныя бутэлька і іншыя рэчавыя доказы. Яны накіраваныя ў лабараторыі Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз для даследаванняў, у тым ліку на прадмет усталявання атрутных рэчываў.

У межах расследавання справы на падставе арт. 155 КК (прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання па неасцярожнасці) Барысаўскі раённы аддзел СК высвятляе фактычныя абставіны і прычыны таго, што адбылося, праводзіць допыты сведак, работнікаў, службовых асоб прадпрыемства.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239