Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/10/16/925172_123456/
Дата раздрукоўкі: 28.05.2020 14:32
16.10.2017 17:58 Грамадства

У Мінску фактаў ужывання дзецьмі "псіхатропных цукерак" не зарэгістравана, паведамляе ГУУС

Мінск, 16 кастрычніка. У Мінску фактаў ужывання дзецьмі "псіхатропных цукерак" не зарэгістравана, заявілі ў ГУУС Мінгарвыканкама.

"У апошнія дні бацькоўская супольнасць сур'ёзна ўсхваляваная навіной пра тое, што ў Мінску невядомымі людзьмі на вуліцы сярод дзяцей распаўсюджваюцца, раскідваюцца каля школ, на прыпынках цукеркі рознай формы, якія ўтрымліваюць псіхатропныя рэчывы. Падобнае паведамленне прачыталі сотні людзей, што, натуральна, выклікала паніку. Але дадзеная інфармацыя не знайшла афіцыйнага пацверджання і з'яўляецца не больш чым чуткамі", — гаворыцца ў паведамленні ГУУС Мінгарвыканкама.

"Дакладнай інфармацыі ад грамадзян у сувязі з распаўсюджваннем "цукерак" для дзяцей ва ўпраўленне па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі ГУУС не паступала, — сказаў начальнік УНіСГЛ сталічнага глаўка Аляксандр Сазонаў. — Мы ўжо сутыкаліся з падобнымі паведамленнямі і раней і можам зрабіць выснову, што яны накіраваныя на тое, каб пасеяць у грамадстве паніку і ўнесці нейкі дысбаланс. Такая інфармацыя распаўсюджваецца асобамі, як правіла, для ўзняцця рэйтынгу розных месенджараў ці сацыяльных сетак".

Паводле інфармацыі прадстаўніка ГУУС, з абароту дадзеныя "псіхатропныя цукеркі" не канфіскоўваліся. Фактаў ужывання дзецьмі невядомых рэчываў не зарэгістравана.

ГУУС Мінгарвыканкама просіць бацькоў не паддавацца паніцы і не распаўсюджваць неабгрунтаваных чутак. Сталічная міліцыя на рэгулярнай аснове адсочвае падобнага роду інфармацыю.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239