Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/10/17/925230_125874/
Дата раздрукоўкі: 10.12.2019 17:54
17.10.2017 09:20 Грамадства

Лукашэнка павіншаваў Чаргінца з 80-годдзем: У вашай асобе гарманічна спалучаюцца найлепшыя якасці грамадскага дзеяча, кіраўніка, літаратара

Мінск, 17 кастрычніка. Аляксандр Лукашэнка павіншаваў старшыню грамадскага аб'яднання "Саюз пісьменнікаў Беларусі" Мікалая Чаргінца з 80-годдзем.

"Вы атрымалі ўсеагульнае прызнанне як шматгранны пісьменнік — майстар дэтэктыўнага жанру, аўтар шырока вядомых раманаў, напісаных шмат у чым на аснове ўласных перажыванняў. Такія праўдзівыя і павучальныя кнігі сёння вельмі патрэбныя нашай моладзі", — гаворыцца ў віншаванні.

Лукашэнка адзначыў, што "на працягу плённай працы на пасадзе старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі Мікалай Чаргінец аб'яднаў творчыя сілы, каб праз мастацкае слова несці ідэалы міру, дабра, высокай духоўнасці". "У вашай асобе гарманічна спалучаюцца самыя лепшыя якасці грамадскага дзеяча, кіраўніка, літаратара", — падкрэсліў афіцыйны лідар.

Кіраўнік дзяржавы пажадаў Чаргінцу "і далей радаваць чытачоў сваім жыццялюбствам, энергіяй, жаданнем быць карысным людзям і роднай Беларусі".
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН