Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/10/17/925252_114025/
Дата раздрукоўкі: 01.12.2020 05:28
17.10.2017 12:09 Палітыка

Лукашэнка — дырэктару Службы знешняй разведки РФ: Мы працуем у цесным кантакце, але ёсць пэўныя пытанні

Мінск, 17 кастрычніка. Разведвальныя службы Беларусі і Расіі наладзілі цеснае супрацоўніцтва па абароне нацыянальных інтарэсаў абодвух дзяржаў, заявіў Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з дырэктарам Службы знешняй разведкі Расіі Сяргеем Нарышкіным 17 кастрычніка ў Мінску.

"Вы ўзначальваеце вельмі важную структуру, — цытуе Лукашэнку прэс-служба прэзідэнта. — Утойваць тут няма чаго: мы працуем у самым цесным кантакце. Мяне пастаянна інфармуюць па ўсіх пытаннях. Я таксама ўдзячны вам за супрацоўніцтва нашых разведслужбаў. Утойваць, зноў жа, тут няма чаго, хоць гэта непублічныя арганізацыі: мы абараняем інтарэсы нашых дзяржаў і народаў — так, як і ўсе спецыяльныя службы ў любой дзяржаве".

Паводле слоў Лукашэнкі, у супрацоўніцтве разведвальных органаў Беларусі і Расіі тым не менш ёсць пэўныя пытанні, напрыклад па каардынацыі дзейнасці, узгадненні напрамкаў сумеснай працы ў абароне нацыянальных інтарэсаў. "У нас сёння ёсць магчымасць абмеркаваць гэтыя праблемы", — сказаў Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што сустракаецца з Нарышкіным не як са службовай асобай, а як з добрым сябрам, бо ён зрабіў немалы ўнёсак у станаўленне і ўмацаванне Саюзнай дзяржавы, асабліва калі быў старшынёй Дзяржаўнай думы.

"Вы з'яўляецеся, як у нас кажуць, заўзятым прыхільнікам гэтай формы існавання нашых брацкіх дзяржаў. Я гэта вельмі цаню", — сказаў Лукашэнка.
Таццяна Каравянкова, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239