Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/10/17/925270_12345/
Дата раздрукоўкі: 07.12.2019 23:09
17.10.2017 13:21 Эканоміка, Фінансы

На таргах БВФБ вырас курс долара ЗША

Мінск, 17 кастрычніка. 17 кастрычніка на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель знізіўся да долара ЗША, вырас —  да еўра і расійскага рубля.

Па выніках таргоў курс еўра знізіўся на 0,0019 рубля (0,08%) і склаў 2,3064 рубля.

Курс долара вырас на 0,0012 рубля (0,06%) да 1,9592 рубля.

Курс расійскага рубля (за 100 адзінак) знізіўся на 0,0082 рубля (0,24%) і склаў 3,4185 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. Цэны на нафту засталіся стабільнымі пасля росту да максімуму за тры тыдні. Да поўдня нафта Brent таргавалася на ўзроўні 58 долараў ЗША за бараль.

У Расіі сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім усталёўваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 аўторка вырас на 25,31 капейкі, склаўшы 57,3392 рубля.
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН