Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/10/17/925316_12345/
Дата раздрукоўкі: 28.05.2020 14:09
17.10.2017 17:14 Грамадства

Па справе аб атручэнні пяці жанчын у Барысаве затрыманая работніца прадпрыемства

Мінск, 17 кастрычніка. У Барысаве следчыя працягваюць высвятляць абставіны атручэння пяці жанчын на прадпрыемстве, якое займаецца вытворчасцю прадуктаў з рыбы.

Як паведаміла афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Мінскай вобласці Таццяна Беланог, вывучаюцца ўзятыя на прадпрыемстве дакументацыя і запісы з камер відэаназірання, якія далучаныя да матэрыялаў крымінальнай справы. Затрыманая работніца, з якой праводзяцца працэсуальныя і следчыя дзеянні.

Крымінальная справа распачатая па артыкуле 155 КК (прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання па неасцярожнасці). Працягваюцца допыты сведак, работнікаў, службовых асоб, адбываюцца вобшукі і шэраг лабараторных даследаванняў.

Як паведамлялася раней, 14 кастрычніка пяць жанчын былі дастаўленыя ў лякарню Барысава з хімічнымі апёкамі рознай ступені.

Папярэдне ўстаноўлена, што яны напярэдадні ўжывалі невядомую вадкасць. Адчулі недамаганне і звярнуліся па медыцынскую дапамогу. "Цяпер лекары змагаюцца за жыццё трох чалавек, якія знаходзяцца ў рэанімацыйным аддзяленні ў вельмі цяжкім стане", — сказала Беланог.

У рамках агляду следча-аператыўнай групай канфіскаваныя бутэлька і іншыя рэчавыя доказы. Яны накіраваныя ў лабараторыі Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз для даследаванняў, у тым ліку на прадмет усталявання атрутных рэчываў.
Таццяна Каравянкова, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239