Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/10/17/925337_123456/
Дата раздрукоўкі: 22.06.2018 02:43
17.10.2017 18:14 Эканоміка

Беларускі ВУП у студзені—верасні вырас на 1,7%, дасягнуўшы планавага гадавога параметра

Мінск, 17 кастрычніка. Паводле першай ацэнкі Белстата, аб`ём ВУП за студзень—верасень 2017 года ў сённяшніх цэнах склаў 76,5 млрд рублёў, або ў супастаўных цэнах на 1,7% больш да ўзроўню студзеня—верасня 2016 года.

Індэкс-дэфлятар ВУП у студзені—верасні 2017 года ў адносінах да аналагічнага перыяду папярэдняга года склаў 108,5%.

У першым квартале ВУП павялічыўся на 0,3%, за пяць месяцаў прырост складаў 0,9%, за паўгоддзе — 1%, за студзень-ліпень — 1,1%, студзень-жнівень — 1,6%.

У 2017 годзе рост ВУП запланаваны на 1,7%. Як лічаць аналітыкі Сусветнага банка, у гэтым годзе беларуская эканоміка скароціцца на 0,4%. Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця прагназуе рэцэсію на ўзроўні 0,5%. Абедзве лічбы былі названыя ў маі. На думку ж расійскага "Сбербанка" (агляд апублікаваны ў чэрвені), па выніках года ВУП Беларусі прырасце на 1,5%.

У 2018 годзе прырост ВУП урад прагназуе на ўзроўні 3,4% — пра гэта заявіў міністр эканомікі Уладзімір Зіноўскі 16 жніўня на пасяджэнні прэзідыума Савета міністраў. Дадзены паказчык адпавядае мэтаваму сцэнарыю развіцця эканомікі і закладваецца ў праект прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця на год. Згодна з кансерватыўным сцэнарыем, які разглядаецца пры падрыхтоўцы праекта бюджэту, ВУП вырасце на 1,1-1,2%.
Марына Носава, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты

Праекты


© 2000 — 2018 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН