Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/10/17/925423_123456/
Дата раздрукоўкі: 09.12.2019 11:38
17.10.2017 22:06 Эканоміка

Кабякоў даручыў поўнасцю завяршыць уборку ўраджаю з палёў да 31 кастрычнiка

Мінск, 17 кастрычніка. На пасяджэнні прэзідыума Савета міністраў 17 кастрычніка прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў даручыў поўнасцю завяршыць уборку ўраджаю з палёў да 31 кастрычніка, паведамляе прэс-служба ўрада.

Частка ўраджаю яшчэ знаходзіцца ў полі. Па стане на 17 кастрычніка неабходна прыбраць кукурузы на зерне 94 тыс. га (дзве траціны уборачных плошчаў), кукурузы на сілас — 275 тыс. га (трэць уборачных плошчаў), цукровых буракоў — 39 тыс. га (40% плошчаў), бульбы — 4 тыс. га (13%). Льнотрасты неабходна падняць на плошчы 6 тыс. га (14%).

"Стаўлю задачу — лён павінен быць прыбраны да суботы, 21 кастрычніка. Да 31 кастрычніка з палёў павінна быць убрана ўсё астатняе, — даручыў кіраўнік урада. — Надвор'е пакуль дазваляе завяршыць уборку ўраджаю без страт. Прагноз на бліжэйшы час здавальняючы. Губернатары і Мінсельгасхарч павінны максімальна выкарыстаць гэты час".

Кабякоў таксама звярнуў увагу, што нельга дапусціць нарошчвання новых даўгоў у арганізацыях АПК, па якіх прыняты рашэнні аб іх рэструктурызацыі. "У тым ліку і перш за ўсё гэта тычыцца збожжаперапрацоўчых арганізацый. Асобныя камбінаты хлебапрадуктаў, такія як Віцебскі і Полацкі КХП, нават пасля паўторнай рэструктурызацыі запазычанасці на працягу года дазваляюць сабе дапускаць даўгі перад бюджэтам", — адзначыў прэм'ер-міністр, папярэдзіўшы кіраўнікоў і губернатараў аб персанальнай адказнасці.
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН