Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/10/18/925492_447859/
Дата раздрукоўкі: 28.05.2020 06:47
18.10.2017 14:34 Эканоміка

У студзені—верасні валавы рэгіянальны прадукт вырас у пяці рэгіёнах Беларусі

Мінск, 18 кастрычніка. У студзені—верасні ў пяці рэгіёнах Беларусі вырас валавы рэгіянальны прадукт (ВРП).

Як сведчаць звесткі афіцыйнай статыстыкі, у Мінскай вобласці гэты паказчык павялічыўся на 5,6% да 11 млрд 215,7 млн рублёў (14,7% ВУП краіны), у Брэсцкай — на 2,9% да 7 млрд 566,8 млн (9,9%), Гомельскай — на 2% да 8 млрд 178,2 млн (10,7%), Гродзенскай — на 1,3% да 6 млрд 468,8 млн (8,5%).

У Мінску ВРП вырас на 1,9% і склаў 20 млрд 582,3 млн (26,9% ВУП).

Разам з тым у двух астатніх рэгіёнах ВРП працягнуў падзенне: у Віцебскай вобласці зафіксаванае зніжэнне на 1% да 6 млрд 79,5 млн (7,9% ВУП), у Магілёўскай — на 0,8% да 5 млрд 485,6 млн (7,2%).

Рост ВРП у некаторых рэгіёнах назіраецца са студзеня гэтага года пасля двухгадовага падзення.

У 2016 годзе валавы рэгіянальны прадукт знізіўся ва ўсіх абласцях і Мінску. Найбольшае скарачэнне ВРП адбылося ў Віцебскай вобласці — на 6,1% да 7,5 млрд рублёў (7,9% ВУП краіны). У Гомельскай вобласці ВРП знізіўся на 4,8% да 9,8 млрд рублёў (10,4% ВУП), у Мінску — на 3,6% да 25,5 млрд (27%), Магілёўскай вобласці — на 2,6% да 6,8 млрд (7,3%), Гродзенскай — на 1,8% да 7,9 млрд (8,4%), Мінскай — на 0,7% да 13,4 млрд (14,1%), Брэсцкай — таксама на 0,7% да 9 млрд (9,6%).

У цэлым беларускі ВУП у 2016 годзе знізіўся на 2,6% да 94,3 млрд рублёў, а ў студзені—верасні 2017-га — вырас на 1,7% да 76 млрд 503,5 млн рублёў.
Марына Носава, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239