Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/10/18/925497_447852/
Дата раздрукоўкі: 03.06.2020 16:10
18.10.2017 13:32 Эканоміка, Фінансы

Беларускі рубель умацаваўся да трох асноўных валют

Мінск, 18 кастрычніка. 18 кастрычніка на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель умацаваўся да долара ЗША, еўра і расійскага рубля.

Паводле вынікаў таргоў курс еўра знізіўся на 0,0034 рубля (0,15%) і склаў 2,303 рубля.

Курс долара зменшыўся на 0,0007 рубля (0,04%) да 1,9585 рубля.

Курс расійскага рубля (за 100 адзінак) знізіўся на 0,0005 рубля (0%) і склаў 3,418 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. Яны працягваюць расці — блізу поўдня нафта маркі Brent таргавалася вышэй як 58 долараў ЗША за бараль.

У Расіі сярэднеўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, на падставе якога ўсталёўваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 серады знізіўся на 6,71 капейкі, склаўшы 57,2721 рубля.
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239