Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/10/19/925652_925653/
Дата раздрукоўкі: 29.03.2020 05:46
19.10.2017 10:24 Палітыка, Грамадства

Андрэй Раўкоў: Былі спробы сарваць "Захад-2017"

Мінск, 19 кастрычніка. Міністр абароны Беларусі генерал-лейтэнант Андрэй Раўкоў заявіў аб тым, што былі спробы сарваць беларуска-расійскія сумесныя стратэгічныя вучэнні "Захад-2017".

"Гэты экзамен наша рэспубліка, Узброеныя сілы Беларусі вытрымалі годна, нягледзячы на беспрэцэдэнтны па напале супраціў — аж да спробаў сарваць вучэнне, унесці раскол у беларуска-расійскія адносіны, супрацьпаставіць Беларусь краінам Захаду, — цытуе Раўкова "Беларуская ваенная газета". — Гэтыя спробы сарваныя. Сарваныя шмат у чым дзякуючы эфектыўнай сістэме арганізацыі нацыянальнай бяспекі, у тым ліку інфармацыйнага забеспячэння. Ацэнку вучэнню даў кіраўнік дзяржавы, гэтая ацэнка высокая".

"Вучэнне праведзена на высокім арганізацыйным узроўні. Спробы дэстабілізаваць сітуацыю ў Беларусі сарваныя. Вучэнне суправаджалася падтрымкай беларускай грамадскасцю мерапрыемстваў па арганізацыі ваеннай бяспекі дзяржавы, — сказаў Раўкоў. — Само вучэнне і яго інфармацыйнае суправаджэнне дазволіла адначасова максімальна раскрыць падаплёку, прычыны беспрэцэдэнтных дэмаршаў супраць Рэспублікі Беларусь, паказаць сапраўдную карціну наяўнага становішча на Еўрапейскім кантыненце, у тым ліку вакол нашай краіны".
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН