Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/10/19/925674_925675/
Дата раздрукоўкі: 29.05.2020 05:50
19.10.2017 12:12 Грамадства, Спорт

КДБ і Дзяржпагранкамітэт Беларусі правядуць вучэнні на беларуска-ўкраінскай мяжы ў рамках падрыхтоўкі да II Еўрапейскіх гульняў

Мінск, 19 кастрычніка. 19—20 кастрычніка Камітэтам дзяржаўнай бяспекі і Дзяржаўным пагранічным камітэтам "будзе рэалізаваны шэраг сумесных вучэбна-трэніровачных мерапрыемстваў з прымяненнем ўзбраення і тэхнікі", паведаміў БелаПАН афіцыйны прадстаўнік КДБ Дзмітрый Пабяржын.

Яны пройдуць у міждзяржаўным аўтадарожным пункце пропуску "Олтуш" у рамках рэалізацыі комплексу мерапрыемстваў па арганізацыі бяспекі пры правядзенні II Еўрапейскіх гульняў у Беларусі ў 2019 годзе.

Паводле слоў Пабяржына, мерапрыемствы планавыя. У якасці месца іх правядзення быў абраны найменш актыўны пункт пропуску, каб мінімізаваць нязручнасці для перасячэння грамадзянамі дзяржаўнай мяжы.

КДБ папярэджвае, што з 03.00 да 05.00 20 кастрычніка ў пункце пропуску "Олтуш" магчыма абмежаванне руху транспартных сродкаў.

Мерапрыемствы пройдуць у закрытым для СМІ рэжыме.

Пункт пропуску "Олтуш" знаходзіцца ў Маларыцкім раёне Брэсцкай вобласці на мяжы з Украінай.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239