Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/10/19/925677_925678/
Дата раздрукоўкі: 29.03.2020 06:15
19.10.2017 12:08 Палітыка

Аляксандр Лукашэнка разлічвае ў найбліжэйшы час наведаць Кубу

Мінск, 19 кастрычніка. Аляксандр Лукашэнка разлічвае ў найбліжэйшы час зрабіць візіт на Кубу. Пра гэта ён заявіў 19 кастрычніка, падчас сустрэчы з паслом Кубы Херарда Суарэсам Альварэсам з нагоды завяршэння яго дыпламатычнай місіі ў Беларусі, паведамляе прэс-служба прэзідэнта.

Лукашэнка папрасіў перадаць "самыя цёплыя пажаданні" старшыні Дзяржаўнага савета і Савета міністраў Кубы Раулю Кастра, якога ён назваў сваім сябрам. "Я думаю, што мне ўдасца ў найбліжэйшы час пабываць на Кубе. У мяне ёсць абавязак перад Фідэлем — я павінен пабываць у яго на магіле", — сказаў ён.

Такі візіт, лічыць Лукашэнка, "будзе спрыяць актуалізацыі тэматыкі двухбаковых адносінаў". "Але вы павінны заўсёды ведаць — калі Беларусь чымсьці можа дапамагчы і нешта зрабіць для Кубы, мы заўсёды адкрытыя і гатовыя гэта зрабіць", — дадаў ён.

Паводле слоў Лукашэнкі, у Беларусі і Кубы "ўсталяваліся нядрэнныя адносіны ў сферы эканомікі", а ў палітыцы "наогул няма ніякіх праблем". "У нас адзіныя погляды на сусветны парадак дня. Практычна няма разыходжанняў па пытаннях, якія ў яго ўваходзяць", — сказаў ён.

Лукашэнка наведваў Кубу з афіцыйнымі візітамі двойчы — у 2000 і 2012 гадах. Акрамя таго, у 2006 годзе ён удзельнічаў у саміце Руху недалучэння, які праходзіў на Кубе.
БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН