Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/10/19/925711_12345/
Дата раздрукоўкі: 29.03.2020 06:36
19.10.2017 13:26 Эканоміка, Фінансы

Долар ЗША і расійскі рубель патаннелі па выніках таргоў на БВФБ

Мінск, 19 кастрычніка. 19 кастрычніка на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель умацаваўся ў адносінах да долара ЗША і расійскага рубля, знізіўся да еўра.

Па выніках таргоў курс еўра вырас на 0,0076 рубля (0,33%) і склаў 2,3106 рубля.

Курс долара знізіўся на 0,0008 рубля (0,04%) і склаў 1,9577 рубля.

Курс расійскага рубля (за 100 адзінак) знізіўся на 0,0169 рубля (0,49%) і склаў 3,4011 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. Цэны на нафту знізіліся пасля істотнага росту ў мінулыя дні. Кошт маркі Brent да поўдня складаў 57,5 долара ЗША за бараль.

У Расіі сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім усталёўваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 чацвярга вырас на 29,85 капейкі, склаўшы 57,5706 рубля.
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН