Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/10/19/925829_123456/
Дата раздрукоўкі: 28.05.2020 20:29
19.10.2017 21:36 Грамадства

У дачыненні да грамадзяніна Украіны распачата крымінальная справа за спробу правозу ў кнізе высушанага сцябла канопляў

Мінск, 19 кастрычніка. У дачыненні да грамадзяніна Украіны распачата крымінальная справа за спробу правозу ў кнізе высушанага сцябла канопляў.

Як паведамляе Дзяржаўны мытны камітэт, у пункце мытнага афармлення "Цяруха" гомельскімі мытнікамі ў грамадзяніна Украіны, пасажыра цягніка Кіеў — Санкт-Пецярбург, канфіскавана высушанае сцябло канопляў.

Службовы сабака сваімі паводзінамі паказаў на магчымае знаходжанне наркатычных сродкаў у рэчах грамадзяніна, які заявіў пра адсутнасць у яго тавараў, забароненых або абмежаваных да перамяшчэння праз мытную мяжу.

Пры далейшым аглядзе асабістых рэчаў грамадзяніна ў партатыўным сейфе знойдзены нататнік "Кніга таямніц". На апошняй старонцы "знаходкі" было прылеплена сцябло канопляў.

Эксперты ўстанавілі, што "высушанае рэчыва расліннага паходжання карычнева-зялёнага колеру з'яўляецца небяспечным наркатычным сродкам — марыхуанай".

У дачыненні да грамадзяніна Украіны распачата крымінальная справа ў адпаведнасці з ч. 1 арт. 328-1 КК "Незаконнае перамяшчэнне праз Дзяржаўную мяжу Рэспублікі Беларусь наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў або іх прэкурсораў або аналагаў. Дадзены артыкул прадугледжвае пазбаўленне волі на тэрмін ад трох да сямі гадоў з канфіскацыяй маёмасці або без канфіскацыі.
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239