Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/10/19/eu_eu_925772_12345/
Дата раздрукоўкі: 13.12.2019 14:51
19.10.2017 17:11 Грамадства, Палітыка, Беларусь — Eўрасаюз

Лукашэнка выказаў спачуванні прэзідэнту Партугаліі ў сувязі з гібеллю людзей ад лясных пажараў

Мінск, 19 кастрычніка. Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуванні прэзідэнту Партугаліі Марселе Рэбеле ды Созе, народу гэтай краіны, сем'ям і блізкім загінулых пры лясных пажарах, паведамляе прэс-служба беларускага прэзідэнта.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што вестка пра шматлікія чалавечыя ахвяры, выкліканыя ляснымі пажарамі ў Партугаліі, з болем успрынятая ў Беларусі. "Разам з усёй Партугаліяй мы глыбока смуткуем па загінулых у выніку гэтай стыхійнай трагедыі, а таксама спадзяемся на хуткае выздараўленне усіх пацярпелых", — гаворыцца ў спачуванні.

Паводле звестак СМІ, лясныя пажары на паўднёвым захадзе Еўропы прывялі да гібелі  не менш як 31 чалавека ў Партугаліі і яшчэ трох — у Іспаніі. Узгаранні пачаліся 14 кастрычніка.
Аляксей Аляксандраў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН