Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/10/19/eu_eu_925819_123456/
Дата раздрукоўкі: 07.12.2019 23:08
19.10.2017 20:14 Палітыка, Эканоміка, Беларусь — Eўрасаюз

Беларусь і Славакія канстатуюць прагрэс у развіцці ўзаемадзеяння па шэрагу напрамкаў

Мінск, 19 кастрычніка. 19 кастрычніка ў Браціславе ў рамках правядзення 13-га пасяджэння Беларуска-Славацкай сумеснай камісіі па гандлёва-эканамічным і навукова-тэхнічным супрацоўніцтве адбылася сустрэча намесніка міністра замежных спраў Беларусі Яўгена Шастакова з дзяржаўным сакратаром Міністэрства эканомікі Славакіі Расціславам Хованцам.

Як паведамляе прэс-служба МЗС, падчас сустрэчы абмеркаваны актуальныя пытанні двухбаковага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, рэалізацыя сумесных праектаў.

Шастакоў і Хованец падкрэслілі, што паміж дзвюма краінамі апошнім часам адзначаны сур'ёзны прагрэс у развіцці ўзаемадзеяння па такіх напрамках, як прамысловая кааперацыя, медыцына і фармацэўтыка, навука і тэхналогіі, энергетыка і ўтылізацыя адходаў, крэдытна-фінансавая сфера.

У склад беларускай дэлегацыі таксама ўвайшлі прадстаўнікі Міністэрства фінансаў, Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі, Беларускай гандлёва-прамысловай палаты, кіраўнікі некаторых вышэйшых навучальных устаноў, арганізацый і кампаній краіны.
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН