Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/10/20/925893_925894/
Дата раздрукоўкі: 13.12.2019 14:47
20.10.2017 13:32 Эканоміка, Фінансы

Долар, еўра і расійскі рубель патаннелі перад выхаднымі

Мінск, 20 кастрычніка. 20 кастрычніка на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель умацаваўся да долара ЗША, еўра і расійскага рубля.

Па выніках таргоў курс еўра знізіўся на 0,0031 рубля (0,13%) і склаў 2,3075 рубля.

Курс долара знізіўся на 0,0027 рубля (0,14%) і склаў 1,955 рубля.

Курс расійскага рубля (за 100 адзінак) знізіўся на 0,0027 рубля (0,08%) і склаў 3,984 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. Расійская валюта таргуецца ў мінусе на фоне нафты, якая таннее. Да поўдня нафта Brent таргавалася на ўзроўні 56,7 долара ЗША за бараль.

У Расіі сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім усталёўваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 пятніцы знізіўся на 5,88 капейкі, склаўшы 57,5118 рубля.
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН