Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/10/20/925894_12345/
Дата раздрукоўкі: 17.11.2018 13:51
20.10.2017 13:50 Эканоміка, Фінансы, Грамадства

Лукашэнка даручыў пры неабходнасці ўдасканаліць сістэму безнаяўных жыллёвы субсідый

Мінск, 20 кастрычніка. Аляксандр Лукашэнка 20 кастрычніка на рэспубліканскім семінары "Аб удасканаленні і развіцці жыллёва-камунальнай гаспадаркі краіны" даручыў пры неабходнасці ўдасканаліць сістэму безнаяўных жыллёвы субсідый.

"Ураду варта яшчэ раз вывучыць, як дзейнічае сістэма безнаяўных жыллёвых субсідый, і ў выпадку неабходнасці прыняць дадатковыя меры па яе ўдасканаленні", — цытуе Лукашэнку прэс-служба прэзідэнта.

На яго думку, "ні адзін чалавек, ні адна сям'я, якія не маюць магчымасці аплаціць ЖКП, не павінны заставацца без дапамогі дзяржавы". "Мы абавязаныя гарантаваць падтрымку любому, хто апынецца ў складанай жыццёвай сітуацыі. Менавіта з гэтай мэтай былі ўкарэненыя безнаяўныя жыллёвыя субсідыі", — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Пры гэтым Лукашэнка лічыць, што сістэма налічэння субсідый недапрацаваная, з-за чаго не ўсе, хто мае патрэбу ў дзяржаўнай падтрымцы, улічаныя. "З рэгіёнаў, ад прадпрыемстваў ЖКГ і грамадзян паступаюць шматлікія скаргі. Таму Нацыянальнаму банку трэба звярнуць пільную ўвагу на працу створанай вамі арганізацыі "Нябанкаўская крэдытна-фінансавая арганізацыя "Адзіная разліковая і інфармацыйная прастора". Недапушчальна, каб гэтая структура стала яшчэ адным нахлебнікам, пасярэднікам паміж дзяржавай і людзьмі і жыраваць за іх рахунак", — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

У Беларусі 1 кастрычніка 2016 года запрацавала сістэма безнаяўных жыллёвых субсідый на аснове прынцыпаў заявы і выяўлення. Субсідыі падаюцца ў выпадку, калі штомесячная сума платы за жыллёва-камунальныя паслугі ў межах устаноўленых норм спажывання гэтых паслуг і сума кампенсацыі выдаткаў на электраэнергію, спажытую на асвятленне дапаможных памяшканняў і працу абсталявання ў шматкватэрным жылым доме, перавышае 20% сярэднямесячнага сукупнага даходу сям'і, якая пражывае ў горадзе, і 15% — у сельскім населеным пункце.
Марына Носава, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2018 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН