Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/10/20/925924_925925/
Дата раздрукоўкі: 20.11.2018 17:10
20.10.2017 14:37 Эканоміка, Фінансы

Лукашэнка: Пратэрмінаваная запазычанасць юрыдычных асоб за камунальныя паслугі — тормаз развіцця галіны

Мінск, 20 кастрычніка. Пратэрмінаваная запазычанасць юрыдычных асоб за камунальныя паслугі — тормаз развіцця галіны, заявіў Аляксандр Лукашэнка, выступаючы 20 кастрычніка на рэспубліканскім семінары "Аб удасканаленні і развіцці жыллёва-камунальнай гаспадаркі краіны".

"Часта даводзіцца чуць, што даўгі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг перашкаджаюць стабільнай працы прадпрыемстваў, — цытуе кіраўніка дзяржавы яго прэс-служба. — Як я ўжо казаў, да насельніцтва сёння асаблівых прэтэнзій няма: людзі свае абавязацельствы выконваюць спраўна. А вось пратэрмінаваная запазычанасць юрыдычных асоб за камунальныя паслугі, якая ў 4,5 разу вышэйшая, чым па насельніцтве". "Гэта не проста праблема, гэта тормаз развіцця галіны. Прыміце адпаведныя меры", — даручыў Лукашэнка.

Ён адзначыў, што несвоечасовыя плацяжы не дазваляюць арганізацыям ЖКГ нармальна функцыянаваць і выконваць ускладзеныя на іх задачы. "Патрабую ад старшыняў гар-, райвыканкамаў узяць гэта пытанне пад асабісты кантроль. Дысцыпліна, асабліва фінансавая, — гэта абавязковая ўмова паспяховай працы", — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Паводле афіцыйных дадзеных, пратэрмінаваная запазычанасць прамысловых прадпрыемстваў за паліўна-энергетычныя рэсурсы (ПЭР) на 1 жніўня склала 626,4 млн рублёў, павялічыўшыся з пачатку года на 21,3%. У цэлым запазычанасць за ПЭР склала 2 млрд 540,2 тыс. рублёў, з пачатку года яна знізілася на 10,2%.
Марына Носава, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2018 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН